Помнік
знаходзіцца побач з возерам Мяргялю Акіс
(Дзявочыя вочы). Сюды ў возера ў 1944-1953 гг. былі скінуты астанкі
загінуўшых у наваколлі Друскінінкая
партызан з атрада Мяркіса, затым Казімерайціса, якія дзейнічалі ў
акрузе Дайнава. У першыя пасляваенныя гады ў ваколіцах Друскінінкая, як і ва ўсёй Літве,
распачаўся рух
супраціўлення. У 1944-1946 гг. партызаны ўступалі ў адкрытыя баі з часткамі Чырвонай арміі,
МГБ, знішчальнымі атрадамі. У баях
у Літве загінула больш за 10 тыс. партызан. У
1946-1948 гг. у лясах працягвалі супраціўленне 4 тыс.
мужчын і жанчын. Кіраўніцтва Літоўскага партызанскага руху супраціўлення каардынавала барацьбу. Савецкая ўлада
распачала жорсткія захады для падаўлення супраціву, дэпартавала,
тэрарызавала мірных жыхароў, публічна дэманструючы целы
закатаваных партызан. У 1948-1953 гг. у лясах усё
яшчэ працягвалі змагацца каля 2 тыс. партызан. Апошнія асобныя партызаны
заставаліся ў лясах і працягвалі супраціўленне да 1965 г.
Музей горада Друскінінкай, тэл.:
+370 31351024